Беларус-09Н

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларус-09Н
Remove ads

BELARUS-09Н — беларускі мотаблок, прызначаны для выканання ворыва лёгкіх глеб, баранавання, культывацыі, міжраднай апрацоўкі бульбы і буракоў, кашэння траў у садках і агародах, на прышкольных і прысядзібных участках, а таксама для транспартавання грузаў.

Хуткія факты Вытворца, Гады выпуску ...
Remove ads

Гісторыя

Быў сканструяваны ў 1992 годзе. Першы мотаблок сышоў з канвера ў гэтым жа годзе. Неадразова мадыфікаваўся.

У снежні 2009 года Смаргонскі агрэгатны завод выпусціў 15-тысячны мотаблок[1].

11 сакавіка 2011 года быў сабраны 20-тысячны мотаблок[2].

Мотаблокі Беларус-09Н, акрамя Беларусі, пастаўляліся ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Венесуэлу і ЗША.

Апісанне

Мотаблок падыходзіць для выкарыстання ў фермерскіх і прысядзібных гаспадарках, на жывёлагадоўчых фермах, для працы ў цяпліцах, садках, агародах, парках і скверах, на прышкольных участках. Мае шырокі асартымент малагабарытнага навяснога абсталявання для сельскагаспадарчых і камунальных работ[3][4].

Колавая формула 2×2. Колы мотаблока з пнеўматычнымі шынамі 6L-12[3].

На BELARUS-09Н усталёўваліся аднацыліндровыя чатырохтактныя бензінавыя рухавікі Honda GX270[5], Lifan LF177 або Kipor KG280[6]. Працоўны аб'ём рухавіка складае 270 см3. Намінальная магутнасць 6,6 кВт (9 к. с.).

Камплектаваліся толькі механічнай трансмісіяй; каробка перадач механічная, ступеністая, з пастаянным зачапленнем шасцерняў. Колькасць перадач 4 наперад, 2 назад.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads