Беларус (газета)
газета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Беларус» — газета, выдаецца з 20 верасня 1950 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове Беларуска-амерыканскім задзіночаннем.
Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі Н. Арсеннева, А. Адамовіч, У. Глыбінны, Я. Каханоўскі, Ф. Кушаль, А. Саковіч і інш. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
Remove ads
Альманах
З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах з’яўляецца асобным праектам, не звязаным з сучаснай рэдакцыяй газеты.
Рэдактары
- Леанід Галяк (1950—1951)
- Міхась Міцкевіч
- Станіслаў Станкевіч (1963—1980)
- Янка Запруднік
- Зора Кіпель
- Браніслаў Даніловіч
- Марат Клакоцкі (2002—2010).
- Ганна Сурмач (2010—цяпер)
Выданне газеты «Беларус» ад снежня 2010 году пераняла рэдакцыйная калегія ў цалкам новым складзе.[3] Са студзеня 2011 года выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.[4]
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads