Беларус (карціна)

карціна From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларус (карціна)
Remove ads

Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёве.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

Перадгісторыя стварэння

У суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям’я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.[1]

Remove ads

Гісторыя стварэння і далейшы лёс

Карціна напісана летам 1892 года за тры дні.

Рэпін пісаў пра сваю мадэль:

" За ракой, насупраць нас, жыў селянін Сідар Шавура, ён пазіраваў мне, стоячы на паветры перад акном маёй майстэрні. Шавуры - сям'я з некалькіх братоў і сясцёр. Сідар, як старэйшы брат, ўспадкаваў старшынство пасля смерці бацькі; дом жа быў заможны, прыстойны ... са слоў меншага брата, Сідар ведаў на памяць шмат вершаў Лермантава, Пушкіна і гучна з пачуццём спяваў іх нават у поле і па дарозе[2] "

.

На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.

Remove ads

Карціна на паштовай марцы

Thumb
Сядзіба Рэпіна ў Здраўнёва на паштовай марцы Беларусі

31 кастрычніка 1994 года Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь — 82-82[3], № каталога Michel 76-77.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads