Белая Русь (грамадскае аб’яднанне)

грамадскае аб’яднанне From Wikipedia, the free encyclopedia

Белая Русь (грамадскае аб’яднанне)
Remove ads

Бе́лая Русь — беларускае грамадскае аб’яднанне, створанае ў 2007 годзе. Падтрымала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе[2] і наступных палітычных кампаніях.

Thumb
Лагатып грамадскага аб'яднання да 2022 года
Хуткія факты Белая Русь, Тып ...

Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, у 2018—2022 гадах — Генадзь Давыдзька, з 2022 года — Алег Раманаў.

18 сакавіка 2023 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Старшынёй партыі выбраны старшыня грамадскага аб’яднання Алег Раманаў. Грамадскае аб'яднанне працягвае існаваць паралельна[3].

Remove ads

Кіраванне

  • З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
  • Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З’езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
  • Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
  • Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З’езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.
Remove ads

Зноскі

  1. «Белая Русь» напярэдадні выбараў(недаступная спасылка). БелТА (8 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 13 снежня 2011.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads