Белая (прыток Кубані)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белая (прыток Кубані)
Remove ads

Белая — рака ў Расіі, левы прыток Кубані (упадае ў Краснадарскае вадасховішча). Даўжыня 273 км, плошча басейна 5990 км².

Хуткія факты Белая, Характарыстыка ...

Бярэ пачатак на Галоўным, або Водападзельным хрыбце Вялікага Каўказа, ля вяршыняў гор Фішт і Оштан. У верхнім цячэнні мае рысы тыповай горнай ракі з шэрагам каньённых участкаў, у ніжнім цячэнні набывае раўнінны характар. Жыўленне змяшанае — ледавіковае, снегавое, дажджавое.

Галоўныя прытокі: Пшэха, Курджыпс, Руфабга. На Белай размешчаныя гарады Майкоп, Беларэчанск, пасёлкі гарадскога тыпу Каменнамосцкі, Тульскі, пасёлак Нікель.

Энергетычны патэнцыял ракі выкарыстоўваецца Беларэчанскім каскадам ГЭС, які складаецца з Беларэчанскай і Майкопскай ГЭС (сумарная магутнасць станцый — 57,4 МВт, выпрацоўка — 241,9 млн. квт·гадз/год).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads