Белкельме
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белке́льме — колішняе прадпрыемства па вырабе абутку ў горадзе Белаазёрску Брэсцкага раёна, якое існавала ў 1993—2017 гадах.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1993 годзе як беларуска-іспанскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства. Заснавальнікі з беларускага боку: Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», з іспанскага — фірма Kelme International А. О..
У 2015 годзе пакет акцый кампаніі быў набыты холдынгам «Марка»[1]. Найбольш адчувальны ўдар па эканоміцы «Белкельме» нанёс беспрэцэндэнтны правал, калі прадукцыя (52 тыс. пар), адгружаная спажыўцам у 2014—2015 гадах, у 2016 годзе была вернутая на склад[2].
У 2017 годзе кампанія была ліквідавана, вытворчыя магутнасці перададзены кампаніі «Вердымар»[2].
Remove ads
Прадукцыя
Асноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак для актыўнага адпачынку (красоўкі); турызму («трэкінг») і паўсядзённага нашэння; буцы футбольныя для гульні ў футбол, міні-футбол і заняткаў футзалам; лыжныя боты. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 366 тыс. пар абутку ў год. Мелася сетка фірменных крам у гарадах Баранавічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў.
Remove ads
Зноскі
- "Холдынг «Марка» купіў "Белкельме"". TUT.BY [руская]. Архівавана з арыгінала 17 красавіка 2018. Праверана 2018-04-16.
- "Запушчана ліквідацыя фабрыкі-банкрута «Белкельме»". TUT.BY [руская]. Архівавана з арыгінала 29 снежня 2017. Праверана 2018-04-16.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads