Белфаст (фільм)
фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белфаст» (англ.: Belfast) — брытанскі драматычны фільм 2021 года, зняты рэжысёрам Кенетам Брана па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Катрына Балф , Джудзі Дэнч, Джэймі Дорнан, Кіяран Хайндс, Колін Морган і дэбютант Джуд Хіл[9].
Фільм, які Брана назваў сваім «самым асабістым фільмам», апавядае пра жыццё паўночнаірландскай сям’і з працоўнага класа і дзяцінства іх маленькага сына падчас беспарадкаў у Белфасце (Паўночная Ірландыя) у канцы 1960-х гадоў.
Сусветная прэм’ера «Белфаста» адбылася 2 верасня 2021 года на 48-м Тэлурайдскім кінафестывалі . Неўзабаве пасля гэтага, фільм заваяваў Прыз глядацкіх сімпатый на 46-м Міжнародным кінафестывалі ў Таронта . Карціна была выпушчана ў пракат у ЗША 12 лістапада 2021 года кампаніяй «Focus Features», а ў Вялікабрытаніі і Ірландыі — 21 студзеня 2022 года кампаніяй «Universal Pictures». Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і сабраў 49 млн. долараў у сусветным пракаце.
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША ўключыў «Белфаст» у спіс 10 найлепшых фільмаў 2021 года. Прэміяльны сезон прынёс карціне сем намінацый на «Залаты глобус», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм — Драму», сем намінацыя на прэмію «Оскар», уключаючы намінацыю за «Найлепшы фільм», шэсць намінацый на прэмію «BAFTA», уключаючы намінацыю за «Выдатны брытанскі фільм », а таксама адзінаццаць намінацый на прэмію «Выбар крытыкаў».
Remove ads
Сюжэт
Белфаст, 1960-я. Дзевяцігадоваму Бадзі трэба навучыцца даросламу жыццю ў свеце, які раптам змяніўся да непазнавальнасці. Моцная любячая супольнасць і ўсё, да чаго ён прызвычаіўся, ніколі не будуць ранейшымі. Нязменнымі застаюцца толькі радасць, смех, музыка і стваральная магія кіно.
Акцёрскі склад
- Джуд Хіл — Бадзі
- Катрына Балф — «Ма», маці Бадзі
- Джэймі Дорнан — «Па», тата Бадзі
- Джудзі Дэнч — бабуля Бадзі
- Кіяран Хайндс — дзядуля Бадзі
- Колін Морган — Білі Клэнтан
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 52 кінаўзнагародамі і яшчэ 238 намінацыямі[10].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads