Белінда Бенчыч

швейцарская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Белінда Бенчыч
Remove ads

Белінда Бенчыч (славацк.: Belinda Benčičová; ням.: Belinda Bencic; нар. 10 сакавіка 1997(1997-03-10)[1], Флавіль[d][1]) — швейцарская тэнісістка; чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе і сярэбраны прызёр у парным разрадзе Алімпійскіх гульняў 2020 года; пераможца дзесяці турніраў WTA (з іх восем у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Білі Джын Кінг (2022); былая чацвёртая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу.

Хуткія факты Белінда Бенчыч, Нарадзілася ...

У юніёрах: пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Уімблдан-2013); фіналистка трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Remove ads

Агульная інфармацыя

Белінда — адна з двух дзяцей Івана і Даны Бенчыч; яе брата клічуць Браян. Бацькі сямейства эмігравалі ў Швейцарыю з Чэхаславакіі ў 1968 годзе, Іван Бенчыч некалі прафесійна гуляў у хакей з шайбай.

Белінда пачала гуляць у тэніс у чатыры гады ў тэніснай школе Мелані Малітор. З дзяцінства ў трэніровачным працэсе швейцаркі прымаў удзел яе бацька Іван, а з 15 гадоў яна таксама трэніруецца ў Акадэміі Ніка Балецьеры. З 2003 года ў кар’еру Белінды Бенчыч інвеставаў сябар бацькі Марсель Нідэрэр. У цяперашні час ён з’яўляецца яе менеджарам. Улюбёныя пакрыцці — трава і хард[3].

У 2021 годзе была прызнана спартсменкай года ў Швейцарыі[4].

Remove ads

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 12 133
2021 23 154
2020 12 104
2019 8 116
2018 37 242
2017 165 269
2016 43 215
2015 14 68
2014 33 208
2013 212 466
2012 626 1067
2011 1059

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads