Бенедыкт XV
258-ы Папа Рымскі (1914—1922) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бенедыкт XV (Giacomo della Chiesa; 21 лістапада 1854 — 22 студзеня 1922) — Папа Рымскі (3.9.1914 — 22.1.1922).
Remove ads
Біяграфія
Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і ўніверсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), заснаваў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку «Spiritus Paraclitus» (1920) пра натхненне біблейскіх кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.
Пантыфікат Бенедыкта XV прайшоў пад моцным уплывам падзей Першай сусветнай вайны. Папа абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1.8.1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads