Бенефіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бенефі́с (ад фр.: bénéfice — прыбытак, карысць) — спектакль, які ладзілі ў гонар аднаго ці некалькіх выступоўцаў акцёраў (напрыклад, як выраз прызнання майстэрства беніфіцыянта[1]) ці работнікаў тэатра. Увесь збор ад мерапрыемства (поўны бенефіс) ці частка яго (паўбенефіс) цалкам паступаў у карысць гэтага чалавека — за вылікам расходаў па спектаклі.
Спачатку гэта былі прадстаўленні ў кошт аднаразовай матэрыяльнай дапамогі якому-небудзь акцёру, але з часам ператварыліся ў род неафіцыйнай надбаўкі да жалавання.
Remove ads
Гісторыя
Першы бенефіс адбыўся ў Францыі ў 1735 годзе. У Расіі ўвайшлі ў практыку з 1783 (да 1809 дазваляліся таксама драматургам і кампазітарам). У далейшым, калі ўсе тэатры пры Савецкай улады былі нацыяналізаваны, форма бенефісаў, якая прадугледжвае персанальнае матэрыяльнае ўзнагароджанне, была скасаваная ў 1925 годзе пастановай V Усесаюзнага з'езда прафсаюза работнікаў мастацтваў[2]. На Беларусі вядомыя з сярэдзіны 19 ст. 3 2-й паловы 1980-х г. пачалі аднаўляцца.
У цяперашні час тэатральныя бенефісы адраджаюцца.
Паступова з'явіўся другі, пераносны сэнс слова. Так сталі называць любы ўдалы выступ — не толькі акцёрскі, а, скажам, спартыўнай каманды, а часам удалы ўдзел у якой-небудзь справе.
Remove ads
Зноскі
- Бенефициант // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Советская Театральная Энциклопедия, с. 69
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads