Бені Мюлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бені Мюлер
Remove ads

Бернардзюс (Бені) Мюлер (нідэрл.: Bernardus „Bennie” Muller; 14 жніўня 1938, Амстэрдам — 17 студзеня 2024) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Бені Мюлер, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Спартыўная кар’ера

Мюлер пачаў прафесійную кар’еру ў амстэрдамскім «Аяксе». Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Аякса», а ў хуткім часе стаў адным з вядучых гульцоў клуба. Выступаў за каманду на працягу трынаццаці сезонаў, згуляўшы за гэты час 426 матчаў і забіўшы 36 мячоў. Пяціразовы чэмпіён Нідэрландаў і трохразовы пераможца кубка краіны, фіналіст Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў 1969 года. Уваходзіць у дзясятку гульцоў па колькасці матчаў у гісторыі «Аякса». На клубным узроўні выступаў таксама за «Холанд Спорт» і «Блау-Віт».

У складзе зборнай Нідэрландаў выступаў з 1960 па 1968 год. Дэбютаваў у зборнай 3 красавіка 1960 года ў таварыскім матчы са зборнай Балгарыі, а свой першы гол забіў 24 мая 1964 года ў вароты зборнай Албаніі. Агулам за зборную згуляў 43 матчы і забіў 2 галы, у 6 сустрэчах быў капітанам каманды.

Бацька футбаліста Дані Мюлера.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads