Берке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Берке (1209, Бурхан-Халдун[d]1267[1], Тыфліс[2]) — хан Залатой Арды, з дынастыі Джучыдаў.

Хуткія факты Берке, Нараджэнне ...

Біярафія

Трэці сын Джучы, малодшы брат Батыя. Удзельнічаў у паходах на Русь, Польшчу, Венгрыю ў 1237-42 гадах. Меў асабісты ўлус у стэпах Паўночна-Заходняга Каўказа, затым у Заволжы. Па даручэнні Батыя кіраваў каранацыяй каана (імператара) Мункэ (1251). Судзіў нашчадкаў Чагатая і Угедэя, варожых Ардзе. Паміж 1256 і 1259 гадамі стаў ханам Залатой Арды. Атрымаўшы мусульманскае выхаванне, першым з золатаардынскіх ханаў прыняў іслам, садзейнічаў яго пашырэнню ў Залатой Ардзе, спрыяў арганізацыі духоўных школ, прыцягваў да двара мусульманскае духавенства. Разам з тым даў дазвол заснаваць праваслаўную епархію ў г. Сарай (1261), падпарадкаваную кіеўскаму мітрапаліту. У кіраванне Берке мангольскі ўрад правёў перапіс насельніцтва ўсёй імперыі і залежных ад яе краін, накіраваў у рускія княствы чыноўнікаў-баскакаў. У ходзе ўсобіцы ў Мангольскай імперыі (1260-64) Залатая Арда фактычна набыла самастойнасць, а Берке стаў толькі намінальна падпарадкоўвацца каану. Берке першым з золатаардынскіх ханаў пачаў выдаваць ад свайго імя ярлыкі рускім князям. Здзейсніў паходы на Візантыю, Балгарыю, супраць чагатайскага хана Алгу, які захапіў уладанні Джучыдаў у Сярэдняй Азіі. Заключыў саюз з мамлюцкім Егіптам, двойчы ўрываўся ў Закаўказзе (1262-63, 1265-66).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads