Берта Ізраілеўна Кузняцова

гомельскі мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Берта Ізраілеўна Кузняцова
Remove ads

Берта Ізраілеўна Кузняцова (30 кастрычніка 1929(1929-10-30), Рагачоў, Бабруйская акруга1980, Гомель) — беларускі мастак-жывапісец. Працавала ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны і партрэта. Член Саюза мастакоў СССР.

Хуткія факты Берта Ізраілеўна Кузняцова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 кастрычніка 1929 года ў Рагачове.

У 1955 годзе скончыла Віленскі мастацкі інстытут, дзе вучылася пад кіраўніцтвам А. П. Мерзлякова, А. Стоскуса і Ірэны Жабянкіене[lt]. Дыпломная праца па заканчэнні інстытута — карціна «Першы поспех».

З 1956 года брала актыўны ўдзел у рэгіянальных і ўсесаюзных выстаўках[1].

Жыла і працавала ў Гомелі. Памерла ў 1980 годзе.

Творчасць

Жанравыя кампазіцыі

  •  «Сяброўкі» (1962)
  •  «Дзеці» (1966)
  •  «Мае сучаснікі» (1968)

Партрэты:

  •   «Генерал-маёр Д. І. Скарабагаты» (1965)
  •   «Ася» (1966)
  •   «М. А. Кароткая» (1967)
  •  «Ларыса» (1968)

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Карэльскай АССР.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads