Берынгаў праліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берынгаў праліў, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі (мыс Прынца Уэльскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.
Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеуцкіх астравоў 1867 года, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія змены дат.
Remove ads
Гл. таксама
- Тунэль праз Берынгаў праліў
- Востраў Ратманава
- Берынгія
Спасылкі
- PBS Відэа вострава Святога Лаўрэнція ў Берынгавым праліве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads