Беспартыйны
непрыналежнасць да палітычных партый From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беспартыйны — палітычны тэрмін, што абазначае чалавека, які не з’яўляецца членам якой-небудзь палітычнай партыі.
Выраз атрымаў шырокае распаўсюджанне ў СССР. Гэта звязана з тым, што партыйная прыналежнасць з’яўлялася адным з пунктаў у розных анкетах, і слова «беспартыйны» ўжывалася для абазначэння асоб, якія не ўваходзілі ў КПСС або УЛКСМ у РСФСР і ў рэспубліканскія камуністычныя партыі астатніх савецкіх рэспублік.
У познюю сталінскую эпоху, напрыклад, выбары дэпутатаў у саветы былі ўсеагульнымі, прамымі, роўнымі пры таемным галасаванні, але безальтэрнатыўнымі. Усе кандыдаты прадстаўлялі адзіны «блок камуністаў і беспартыйных», іх вылучалі па адным на ўчастак. Паводле справаздач у вышэйстаячыя партыйныя інстанцыі, у 1947 годзе ў выбарах удзельнічала 99,97 % грамадзян краіны; з іх 98,92 % галасавалі за «блок камуністаў і беспартыйных».
Цяпер тэрмін шырока ўжываецца пры характарыстыцы асоб, якія займаюць выбарныя пасады, альбо з’яўляюцца кандыдатамі на такія пасады, і пры гэтым не з’яўляюцца вылучэнцамі партый або членамі партыйных фракцый (беспартыйны дэпутат, беспартыйны кандыдат у прэзідэнты).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads