Бессмяротны полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бессмяротны полк — міжнародная грамадская акцыя, што праводзіцца ў Расіі і шэрагу краін блізкага і далёкага замежжа ў Дзень Перамогі, падчас якой удзельнікі ідуць калонай і нясуць транспаранты з фотапартрэтамі сваіх сваякоў, якія змагаліся супраць фашызму ў Вялікай Айчыннай вайне[1], а таксама запісваюць сямейныя гісторыі сваіх герояў, якія перамаглі фашызм у Народным летапісе на сайце руху «Бессмяротны полк»[2].
Рух «Бессмяротны полк» у сучасным выглядзе быў ініцыяваны ў 2011 годзе ў Томску журналістамі Сяргеем Лапенковым, Сяргеем Калатоўкіным і Ігарам Дзмітрыевым[3]. Тамсама, у Томску, народны рух атрымаў назву «Бессмяротны полк», быў створаны Статут Палка, у якім сфармуляваны прынцыпы руху як некамерцыйнай, непалітычнай, недзяржаўнай грамадзянскай ініцыятывы[1]. Раней падобныя акцыі пад іншымі назвамі праходзілі ў іншых гарадах краіны. Такія мерапрыемствы адбыліся ў 2004—2006 гадах у Кузбасе (у гарадах Новакузнецку і Пракоп’еўску) і ў 2007 годзе — у Цюмені. Цяпер народны рух ахапляе 64 дзяржавы і тэрыторыі.
Remove ads
Зноскі
- Устав полка . // Сайт акции «Бессмертный полк». Праверана 21 красавіка 2015.
- Видео инструкция. Как создавать Семейные Истории на сайте Бессмертного Полка moypolk.ru http://www.moypolk.ru/videoinstrukciya Архівавана 8 мая 2017.
- Набатникова, Марина. С портретом прадеда. Как встать в ряды «Бессмертного полка»? // Аргументы и факты. — 2014. — № 17 (1746) за 23 апреля. — С. 58.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads