Бластула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бла́стула (ад грэч. βλαστός зародак) — заключная стадыя драблення яйца  (руск.), што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка.

У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела).

Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення.

Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным — бластула не мае поласці (стэрабластула).

У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты.

Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads