Богаяўленская царква (Жыровіцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Богаяўленская царква (Жыровіцы)map
Remove ads

Богаяўленская царква — праваслаўная царква ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна.

Хуткія факты Богаяўленская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 годзе на месцы другога з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая», ў цэнтры манастырскай тэрыторыі. У 1796 годзе храм быў поўнасцю перабудаваны ў стылі барока, разабраны фасад, прыбудаваны прытвор і хоры.

У 1881 годзе пад алтаром царквы пахаваны архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл (Галубовіч)[1][2].

Архітэктура

Thumb
Фігурны франтон царквы

Адносіцца да тыпу бязвежавых адназальных храмаў. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражанне вертыкальнай накіраванасці ствараецца паўкалонамі, вязкамі лапатак, крапаваным фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны арачнымі вокнамі ў простых ліштвах. Унутры ў залу храма выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-выпуклым парапетам. Пад царквой скляпеністая крыпта.

Remove ads

Зноскі

  1. Муравьев Андрей Николаевич // Энциклопедический словарь / сост. Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. — Санкт-Петербург : Типография И. А. Ефрона, 1897. — Т. 20 (Московский университет — Наказания исправительные). — IV+480 с.: илл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads