Бойкаўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́йкаўшчына (укр.: Бо́йківщина) — украінскі этнакультурны рэгіён, край бойкаў, размешчаны ў Заходняй Украіне.
Размяшчэнне
Бойкаўшчына размешчана на паўночных і паўднёвых схілах Карпат, распасціраецца ад рэк Лімныца і Церэсва (на ўсходзе) да рэк Уж і Сян (на захадзе), ахоплівае горныя раёны Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцей, ахоплівае каля 8 тысяч км².
Гісторыя
Праз Бойкаўшчыну здаўна праходзіў галоўны гандлёвы і ваенны шлях з Украіны ў Венгрыю і Заходнюю Еўропу.
У 1772—1918 гадах Бойкаўшчына знаходзілася ў складзе ўладанняў Габсбургаў (пасля Аўстрыйскай імперыі і Аўстра-Венгрыі), у 1919—1939 гадах — Польшчы. Пасля далучэння ў 1939 годзе Заходняй Украіны і ў 1945 годзе Закарпацця да УССР уваходзіць у склад Украінскай дзяржавы.
Вядомыя ураджэнцы
На Бойкаўшчыне нарадзіліся многія вядомыя дзеячы, у прыватнасці гетман Пётр Сагайдачны, генеральны суддзя з часоў Хмяльніччыны Іван Крэхавецкі, пісьменнік Іван Франко.
Галерэя
- Бойкі, Калушскі павет, 1910 г.
- Фота пачатку XX ст.
- Бойкаўская царква (Музей народнай архітэктуры і побыту «Шаўчэнкаўскі гай», г. Львоў)
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads