Больмен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Больмен (шведск.: Bolmen) — возера ў паўднёвай Швецыі, знаходзіцца ў гістарычнай правінцыі Смоланд, на мяжы сучасных ленаў Крунуберг, Халанд і Ёнчэпінг.
Плошча возера — 184 км², максімальная глыбіня — 37 м. Больменскае возера забяспечвае значную частку патрэбнасці лена Сконэ ў прэснай вадзе з дапамогай 82-кіламетровага Больменскага вадаправода (шведск.: Bolmentunneln), які быў пабудаваны ў другой палове XX стагоддзя (1975—1987).
Больмен з’яўляецца дзясятым па велічыні возерам Швецыі.
На возеры маецца 365 астравоў. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца востраў Больмсё, на якім быў зроблены шэраг археалагічных знаходак.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- Water Framework Directive - 2016 Reporting - Sweden — 2016. Праверана 16 чэрвеня 2017.
- Water Framework Directive - 2016 Reporting - Sweden — 2017. Праверана 16 чэрвеня 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads