Боні Тайлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Боні Та́йлер (англ.: Bonnie Tyler), пры нараджэнні Гейнар Хопкінс (англ.: Gaynor Hopkins; нар. 8 чэрвеня 1951, Скуэн, Уэльс, Вялікабрытанія) — валійская спявачка, мае адметны хрыплы голас. Папулярнасць да выканаўцы прыйшла з выхадам альбома The World Starts Tonight у 1977 годзе і сінглаў «Lost in France» і «More Than a Lover». Яе сінгл «It’s a Heartache» 1978 года дасягнуў чацвёртага месца ў UK Singles Chart і трэцяга месца ў амерыканскім Billboard Hot 100.
У 1980 годзе Тайлер пачала займацца рок-музыкай разам з кампазітарам і прадзюсарам Джымам Стайнманам. Ён напісаў вядомы хіт «Total Eclipse of the Heart», топавы сінгл з альбома «Faster Than the Speed of Night» 1983 года (узначальваў брытанскі чарт). Стэйнман таксама напісаў спявачцы іншы вялікі хіт 1980-х «Holding Out for a Hero». У 1990-я яна дабілася поспеху ў кантынентальнай Еўропе з Дзітэрам Боленам, які напісаў і спрадзюсаваў хіт «Bitterblue». У 2003 годзе Тайлер перазапісала «Total Eclipse of the Heart» з французскай спявачкай Карын Энтан. Іх двухмоўны дуэт узначаліў французскія чарты. Як «It’s a Heartache», так і «Total Eclipse of the Heart» знаходзяцца сярод лідараў па колькасці продажаў сярод сінглаў усіх часоў, з агульнай колькасцю больш за шэсць мільёнаў прададзеных копій кожны.
Спявачка прадстаўляла Вялікабрытанію на песенным конкурсе «Еўрабачанне 2013» з песняй «Believe in Me», якая ўвайшла ў яе шаснаццаты студыйны альбом Rocks and Honey.
Кар’ера спявачкі прынесла ёй, апроч іншых узнагарод, тры намінацыі на прэмію «Грэмі», а таксама тры намінацыі на прэмію BRIT Awards.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads