Бортнае знамя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бортнае знамя, бортны знак, кляйно — знак, азначэнне прыналежнасці борці пэўнаму гаспадару.

Высякалася на ствале борцевага дрэва на ўзроўні вачэй. У аснове кампазіцыі — геаметрычныя фігуры: спалучэнні розных памерам і формай трыкутнікаў, рысак, дужак і інш. Аналагічныя знакі ўжываліся пры межаванні зямлі, лугоў, лесу, азёр, рэчак. Борцевыя знамёны былі своеасаблівымі сямейнымі гербамі, якімі азначалі ўласныя рэчы і прылады працы. Старцы, дзясяцкія і іншыя выбарныя кіраўнікі сялянскіх грамад у 15—17 ст. карысталіся бортнымі знамёнамі замест подпісаў, копнікі — на пастановах копных судоў.

У пач. 1990-х гг. захоўваўся бортны знак на 500-гадовым дубе «Мінтус» каля в. Рашотнікі (Рэчыцкі раён).

Remove ads

Літаратура

  • С. Ф. Цярохін. Бортнае знамя // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-014-9. С.83.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads