Боткінская вуліца (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Боткінская вуліца (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Боткінская вуліца — шыротная вуліца ў Калінінскім і Выбаргскім раёнах Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад плошчы Леніна да плошчы Ваенных Медыкаў у гістарычным раёне Выбаргская старана паралельна Клінічнай вуліцы.

Хуткія факты Боткінская вуліца Санкт-Пецярбург, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Сучасную назву вуліца атрымала 17 снежня 1898 года ў памяць пра рускага ўрача-тэрапеўта і грамадскага дзеяча Сяргея Пятровіча Боткіна (1832—1889). Да гэтага з 7 сакавіка 1858 года яна называлася Самарскай вуліцай ад горада Самары, а перад гэтым з 1798 года — Афіцэрскай вуліцай, якая ў сваю чаргу з’яўлялася астаткам Ахценскай першпектывы, якая існавала ў сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Вуліца праходзіла ад вуліцы Акадэміка Лебедзева да Вялікага Сампсоніеўскага праспекта. У сярэдзіне XX стагоддзя да Боткінскай вуліцы быў далучаны ўчастак ад плошчы Леніна да вуліцы Акадэміка Лебедзева, які называўся Боткінскай прарэзкай.

Remove ads

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads