Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка Івана Георгіевіча Пятроўскага (БДУ, руск.: Брянский государственный университет имени академика Ивана Георгиевича Петровского) — вышэйшая навучальная ўстанова Бранска.
У 1930 годзе быў заснаваны Навазыбкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1976 годзе ён быў пераведзены ў Бранск і перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны педагагічны інстытут (пастанова Савета Міністраў РСФСР ад 12 лютага 1976 г. № 102).
Пастановай Савета Міністраў РСФСР ад 18 жніўня 1976 года № 460 Бранскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту было прысвоена імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.
Загадам Дзяржаўнага камітэта Расійскай Федэрацыі па вышэйшай адукацыі ад 13 красавіка 1995 года № 545 Бранскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя акадэміка І. Г. Пятроўскага быў перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі ад 6 чэрвеня 2001 года № 2292 Бранскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага быў перайменаваны ў Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І. Г. Пятроўскага.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
- Андрэй Катлярчук, гісторык
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads