Астма

From Wikipedia, the free encyclopedia

Астма
Remove ads

Астма — распаўсюджанае хранічнае запаленчае захворванне бранхіёлы лёгкіх[2]. Яно характарызуецца зменлівымі і паўтаральнымі сімптомамі, абарачальнай абструкцыяй дыхальных шляхоў і лёгка ўзнікаючымі бронхаспазмамі[3][4]. Асноўныя праяўленні астмы ўключаюць прыступы свісцячага дыхання, кашлю, цяжкасць у грудзях і дыхавіцу[5]. Раптоўнае пагаршэнне сімптомаў, якое называюсь прыступам або абвастрэннем астмы, можа адбывацца пры ўдыханні алергенаў, пылка, пылу ці іншых часціц. Гэта выклікае звужэнне бранхіёлы і ўзмацненне сакрэцыі слізі, што абмяжоўвае паступленне кіслароду ў альвеолы. Падобныя эпізоды могуць узнікаць некалькі разоў на дзень або на тыдзень. У некаторых людзей сімптомы ўзмацняюцца ўначы альбо пры фізічнай нагрузцы[2].

Хуткія факты Астма, МКХ-11 ...

Прычыны астмы звязаны са спалучэннем генетычных і экалагічных фактараў[5]. Да вонкавых фактараў датычыцца ўздзеянне забруджвання атмасферы і алергенаў. Магчымымі ўзбуджальнікамі таксама могуць быць некаторыя лекі, напрыклад аспірын і бэта-блакатары[2]. Дыягназ устанаўліваецца на падставе характару сімптомаў, рэакцыі на лячэнне і вынікаў спіраметрыі, якая ацэньвае функцыю лёгкіх[6]. Захворванне класіфікуецца па частаце сімптомаў, аб’ёму фарсіраванага выдыху за адну секунду (АФВ₁) і пікавай хуткасці выдыху[en][7]. Астму таксама дзеляць на атапічную і неатапічную, дзе атапія азначае схільнасць да развіцця алергічных рэакцый першага тыпу[8][9].

Поўнага лячэння ад астмы не існуе, аднак захворванне можна кантраляваць[2]. Сімптомы прадухіляюцца пазбяганнем правакуючых фактараў — алергенаў і раздражняльных рэчываў. Таксама яны падаўляюцца з дапамогай інгаляцыйных корцікастэроідаў[10][4]. Пры недастатковым кантролі прымяняюцца працягладзеючыя β₂-аганісты (аганіст бэта-адрэнарэцэптараў працяглага дзеяння) або антылейкатрыенавыя прэпараты ў спалучэнні з інгаляцыйными корцікастэроідами[4][11]. Для купіравання вострых прыступаў выкарыстоўваюць інгаляцыйныя кароткадзеючыя β₂-аганісты, такія як сальбутамол і пераральныя корцікастэроіды. У цяжкіх выпадках можа спатрэбіцца ўнутрывеннае ўвядзенне корцікастэроідаў, сульфату магнію і шпіталізацыя[10].

Па звестках на 2019 год, на астму пакутавалі каля 262 мільёнаў чалавек. Захворванне стала прычынай прыблізна 461 тысячы смерцяў, пераважна ў краінах у стадыі развіцця[12][2]. Астма часта пачынаецца ў дзіцячым узросце, а яе распаўсюджанасць значна ўзрасла з 1960-х гадоў[2][13]. Хвароба была вядома яшчэ ў Старажытным Егіпце[14]. Тэрмін «астма» паходзіць ад старажытнагрэцкага слова «ἆσθμα», што азначае «цяжкае дыханне» або «задыханне»[15].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads