Браняносец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Браняно́сец[1][2][3][4] — асноўны баявы карабель другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.

Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца Другой сусветнай вайны. Мелі вежавую артылерыю калібру 254 мм і больш, водазмяшчэнне да 8000 тон, хуткасць да 16 вузлоў.
Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 калібру 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, водазмяшчэнне 10—17 тысяч тон, хуткасць 18 вузлоў, далёкасць плавання да 8000 міль.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads