Брацкая магіла (Агародня Гомельская)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан ў в. Агародня Гомельская, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пахаваны 38 салдат і адзін партызан, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну. У 1956 годзе на магіле ўсталяваны помнік-скульптура ваяра ў поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.

Помнік

Пляцоўка перад надмагільнай пабудовай па перыметры агароджана плотам з бетонных секцый і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абодва бакі ад помніка знаходзяцца два кветнікі.

Надмагільная пабудова ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны ваяроў загінулых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс «Тут пахавана 39 чалавек, у тым ліку 19 невядомых. Вечная памяць загінулым героям»[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads