Брацкая магіла (Перарост)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Перарост, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на грамадзянскіх могілках

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пахаваны воіны, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вязваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у шпіталі, і 3 партызаны, якія загінулі ў Вялікаю Айчынную вайну. У 1954 годзе на магіле пастаўлены помнік-скульптура воіна у поўны рост з аўтаматам у правай руцэ.

Помнік

Пляцоўка перад надмагільным збудаваннем па перыметры агароджана жалезным плотам і выкладзена фігурнай ходнікавай пліткай. На пляцоўцы па абеіх баках ад помніка знаходзяцца чатыры кветнікі.

Надмагільнае збудаванне ўяўляе сабою цагляны пастамент кубічнай формы, пакрыты тынкоўкай. На асабовым боку пастамента нанесены імёны воінаў загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну і надпіс уверсе «Вечная слава воинам, грудью отстоявшим свободу и назависимость нашей Родины в годы Великой Отечественной войны 1941−1945 г.г.».

Перад пастаментам і па абодва бакі ад яго усталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі вядомых ваяроў Чырвонай Арміі. Па абодва бакі ад пастамента ўсталяваны мемарыяльныя пліты з імёнамі землякоў, якія не вярнуліся з франтоў Другой сусветнай вайны[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads