Брацкая магіла (Сасновы Бор)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брацкая магіла (Сасновы Бор)map
Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў р. п. Сасновы Бор, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Сам пасёлак Сасновы Бор узнік у 1954 годзе, недалёка ад вёскі Вузнаж, таму пры апісанні баявых дзеянняў называецца толькі апошняя. Вядома, што вёска была захоплена ў пачатку жніўня 1941 года. Вызвалена 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І. І. Санкоўскага ў канцы лістапада 1943 года.

Зараз у цэнтры пасёлка каля клуба ў брацкай магіле пахаваны 163 воіна і партызана, якія загінулі ў 1943—1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам і каскай у руках. У 2009 годзе праведзены капітальны рамонт і ўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла р.п. Сасновы Бор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads