Брачыслаў (князь полацкі)
князь полацкі (зг. 1232-1241) і магчыма віцебскі (зг. 1221-1232) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брачысла́ў (ХІІ ст. — пасля 1242) — князь віцебскі (зг. 1242), князь полацкі (1232—1242). Магчыма, паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.
Remove ads
Біяграфія
Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.
Выдаў дачку Васілісу замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.
Зноскі
- Брачыслаў, князь полацкі ў 1230-я гады // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 77. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads