Брашура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брашура
Remove ads

Брашу́ра (фр.: brochure) — неперыядычнае выданне ў выглядзе некалькіх збрашураваных аркушаў друкаванага матэрыялу аб’ёмам ад 4 да 48 старонак, як правіла, у мяккай вокладцы[1].

Thumb
Схемы фальцоўкі брашур.

Гісторыя

Першыя брашуры з'явіліся ў Еўропе ў эпоху Рэфармацыі[1].

У Беларусі

У форме брашуры выдаваліся беларускія ананімныя творы, такія як «Гутарка старога дзеда» (Беласток, 1861), «Пра багацтва і беднасць» (Жэнева, 1881), «Дзядзька Антон» (Тыльзіт, 1892), а таксама «Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце?», «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць» і «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу?» (усе ў Лондане, 1903)[1].

У выглядзе брашур выходзілі і зборнікі твораў беларускіх пісьменнікаў: «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча (1894), «Вязанка» Я. Лучыны (1903), «Скрыпка беларуская» (1906) і «Хрэст на свабоду» (1906) Цёткі і іншыя[1].

Remove ads

Сучаснае выкарыстанне

У XX — пачатку XXI стагоддзя брашуры атрымалі найбольшае распаўсюджанне. Выпускаюцца брашуры на грамадска-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, сельскагаспадарчыя, навукова-папулярныя і іншыя тэмы. Напрыклад, брашура-каталог дазваляе атрымаць поўную інфармацыю аб таварах або паслугах фірмы з выкарыстаннем каляровых фотаздымкаў, дэталёвым апісаннем прадукцыі і яе кошту[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads