Брно-прыгарад
раён Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раён Брно-прыгарад (чэшск.: Okres Brno-venkov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Брно (у склад раёна не ўваходзіць). Плошча — 1 498,95 кв. км., насельніцтва складае 202 092 чалавека. У раёне налічваецца 187 муніцыпалітэтаў, з якіх 13 — гарады, 10 — мястэчкі.
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны на захадзе цэнтральнай часткі края. У рамках края мяжуе з раёнамі Бланска на поўначы, Вішкаў на ўсходзе, Бржэцлаў на паўднёвым усходзе, Знойма на паўднёвым захадзе і Брно-горад, які атачае з усіх бакоў. На захадзе і паўночным захадзе суседнічае з раёнамі Тршэбіч і Ждзяр-над-Сазаваў Высачынскага краі.
Гарады і насельніцтва
Даныя на 2009 год:
Горад Погаржэліцы да 2007 года з’яўляўся часткай раёна Бржэцлаў.
Сярэдняя шчыльнасць — 134,82 чал./км²; 35,40 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Remove ads
Зноскі
- Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2025 — Praha: ČSÚ, 2025. Праверана 18 мая 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads