Броўд-Пік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Броўд-Пікmap
Remove ads

Броўд-Пік (раней ужывалася назва К3, мясцовая назва — Файчан кангры) — гара на мяжы Пакістана і Кітая, дванаццатая па вышыні вяршыня ў свеце. Знаходзіцца на хрыбце Балтара Музтаг непадалёк ад вяршыні К2 у горным масіве Каракарум. Назва гары (англ.: Broad — шырокая) тлумачыцца тым, што шырыня вяршыні складае больш 1,5 кіламетра. Акрамя галоўнай вяршыні вышынёй 8047 метраў (па іншых дадзеных — 8051 м), гара мае таксама цэнтральную вяршыню (вышыня 8028 м) і паўночную вяршыню (7550 м).

Хуткія факты Броўд-Пік, Найвышэйшы пункт ...

Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейснілі аўстрыйцы Фрыц Вінтэрштэлер, Маркус Шмук, Курт Дзімбергер і Герман Буль 9 чэрвеня 1957 года. Да сярэдзіны 2003 ажыццёўлена 255 паспяховых узыходжанняў на вяршыню. Пры спробе заваяваць Броўд-Пік загінулі 18 альпіністаў.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads