Брытанская Малая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брытанская Мала́я[1] — умоўная абагульненая назва сукупнасці Стрэйтс-Сетлментса, Федэратыўных Штатаў Малаі і нефедэратыўных штатаў (дзяржаў), якія знаходзіліся пад пратэктаратам Вялікабрытаніі. У афіцыйных дакументах назва не выкарыстоўвалася, бо тэрыторыі, якія яе складалі, не ўтваралі аднаго цэлага.

Перад Другой сусветнай вайной Брытанская Малая падраздзялялася на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:
- Стрэйтс-Сетлментс — англійскую калонію, якая ўключала астравы Сінгапур і Пінанг, правінцыю Уэлслі і Малаку;
- Малайскую федэрацыю (Федэратыўныя Штаты Малаі), у якую ўваходзілі дзяржавы Перак, Селангор, Негры-Сембілан і Паханг; кантроль над гэтымі дзяржавамі ажыццяўлялі англійскія рэзідэнты, што знаходзіліся пры дварах кіраўнікоў дзяржаў;
- чатыры паўночныя малайскія дзяржавы, якія не ўвайшлі ў федэрацыю — Кедах, Перліс, Келантан і Трэнгану — і Джахор, які знаходзіўся на поўдні; у гэтых дзяржавах брытанскую карону прадстаўлялі саветнікі, якія фактычна мелі такую самую ўладу, як і рэзідэнты.
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе тэрыторыі, якія складалі «Брытанскую Малаю», аб’ядналіся ў Малайскі Саюз.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads