Брыялогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брыялогія (ад грэч. βρύον «мох») — раздзел батанікі, які вывучае мохападобныя расліны. Адным з заснавальнікаў навукі з’яўляецца Іаган Хедвіг.
У базе дадзеных The Plant List (2010), якая з’яўляецца ў цяперашні час адной з найбольш поўных баз па назвах раслін, змяшчаецца 15344 сапраўдных назваў відаў, 1473 сапраўдных назваў родаў і 165 сапраўдных назваў сямействаў мохападобных[1].
Гісторыя
Брыялогія ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, як навука сфарміравалася ў XIX стагоддзі (І. Гедвіг, С. Эндліхер і інш.).
Уклад у яе развіццё зрабілі працы вучоных Р. Ветштайна (Аўстрыя), М. Фляйшэра , К. Гёбеля (Германія), Р. М. Шустэра , Б. Крэндал-Стотлер (ЗША), К. І. Меера , Б. М. Казо-Палянскага (Расія), Д. К. Зярова (Украіна) і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads