Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова г. Брэста, філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Размяшчаецца ў цэнтры горада, у гістарычным будынку па адрасе вул. Пушкінская, 65, пабудаваным для гарадскога ліцэя ў 1933 годзе[1].
Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце; тэхналагічная сувязь на чыгуначным транспарце; тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцейных, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на чыгуначным транспарце; чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка. Больш за 1000 навучэнцаў вочнай дзённай і завочнай формаў навучання.
Remove ads
Гісторыя
14 чэрвеня 1940 года Народным Камісарыятам шляхоў зносін быў падпісаны загад аб арганізацыі Брэст-Літоўскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Усталяваны прыём навучэнцаў на 1940—1941 навучальны год па трох спецыяльнасцях: рух і грузавая праца; пуцявая гаспадарка; сігналізацыя, цэнтралізацыя, блакіроўка.
8 красавіка 2005 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі ператвораны ў Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі[2].
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Віктар Мікалаевіч Навумчык, беларускі вучоны ў галіне педагогікі
- Аляксей Філатаў (нар. 1939) — беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст
Зноскі
- Каледж Архівавана 29 красавіка 2017.. Сайт БДКЧТ
- Этапы развіцця Архівавана 23 сакавіка 2017.. Сайт БДКЧТ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads