Брэсцкі ўмацаваны раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
62-і ўмацаваны раён (Брэст-Літоўскі), таксама 62-і ўмацаваны раён (Спас-Дземенскі) — фарміраванне (воінская часць) і абарончае збудаванне (умацаваны раён) РСЧА Узброеных Сіл СССР, да і падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Будаўніцтва пачата 26 чэрвеня 1940 года. Паласа абароны раёна мела працягласць 180 кіламетраў (ад станцыі Бярнады да горада Семятычы). Меркавалася стварэнне 10 вузлоў абароны з 380 доўгачасовымі абарончымі збудаваннямі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі забетанаваныя ад 128 да 168 дотаў, 23 з якіх знаходзіліся ў поўнай баявой гатоўнасці — з гарнізонам, узбраеннем, боезапасам. Будаўніцтва абароны ў глыбіню пачата не было. Усяго адносна гатовыя для абароны былі каля 90 дотаў, рэальна ў баявых дзеяннях былі задзейнічаны каля 50, у тым ліку недабудаваных.
Гарнізон раёна да пачатку вайны складаўся з трох кулямётна-артылерыйскіх батальёнаў колькасцю па 350—400 чалавек. Яны групаваліся ў пяць батальёнаў па 1500 чалавек кожны[1].
Усе падраздзяленні ўмацаванага раёна ўступілі ў баі 22 чэрвеня 1941 года[2].
Remove ads
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads