Будынак былой паштовай станцыі (Няхачава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак былой паштовай станцыі — помнік позняга класіцызму ў в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з цэглы[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння[2]. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак[3].
Remove ads
Апісанне
Конна-паштовая станцыя ўзведзеная ў 1846 годзе па ўзорным праекце на шашы Мінск-Брэст. Кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў, якія размешчаны па адной лініі, але аб'ёмамі саступаюць у глыбіню тэрыторыі і ўтвараюць Е-падобную планіроўку[4].
Бакавыя аб'ёмы восі ядналіся з галоўным праз сцены з брамамі, што вялі да ўнутранага двара. У галоўным корпусе знаходзіліся службовыя памяшканні і жыллё для падарожных, а у бакавых — стайня, пуня і карэтная. З дэкору прысутнічалі плоская рустоўка сцен, паўцыркульныя абрысы акон галоўнага корпуса і арачныя глухія рамкі вакол усіх акон[4]. Цэнтральны будынак вылучаны рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. аконныя праёмы (лучковыя ў цэнтральным корпусе і прамавугольныя ў бакавых) аздоблены лучковымі аркамі[3].
Remove ads
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads