Будынак фельчарскай школы (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак фельчарскай школы — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны па вуліцы Карла Маркса, 13, на рагу з Пажарным завулкам.
Remove ads
Гісторыя


Новы мураваны будынак Магілёўскай цэнтральнай фельчарскай школы быў урачыста адкрыты ў 1902 г[1].
Архітэктура

Помнік архітэктуры эклектыкі. Цагляны трохпавярховы будынак з высокім цокальным паверхам з вялікімі вокнамі. У плане мае складаную Г-падобную форму, якая паўтарае форму ўчастка. Планіроўка калідорная: да аднабаковага калідора прылягаюць класныя пакоі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаны несапраўдным рызалітам з руставанымі пілястрамі. Сцены рытмічна прарэзаны аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі аркамі ліштвамі, на рызаліце — з сандрыкамі. Будынак завершаны складанапрафіляваным гзымсам на сухарыках[1].
Remove ads
Зноскі
- kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 22 жніўня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads