Бульупэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бульупэ
Remove ads

Бульупэ (лат.: Buļļupe) — рака ў Латвіі, левы прыток Даўгавы ў паўночна-заходняй частцы горада Рыгі. Даўжыня — 9,5 км, шырыня — каля 200 м. Сярэдняя глыбіня — 3-5 м.

Хуткія факты Бульупэ, Характарыстыка ...

Бульупэ — правае адгалінаванне ніжняга цячэння ракі Ліелупэ і злучае Ліелупэ з Даўгавай, адлучаючы ад Рыгі востраў Булю. Да 1755 года Ліелупэ не мела выхаду ў Рыжскі заліў, а ўпадала ў Даўгаву; такім чынам, Бульупэ з’яўляецца ранейшым рэчышчам ракі Ліелупэ. Бульупэ ўпадае ў Даўгаву двума рукавамі, за 2 і 4 км адпаведна ад яе вусця; паміж гэтымі рукавамі знаходзіцца Востраў Кахання. Паўднёвы рукаў, які прылягае да Болдэраі, называецца Лоцманскі канал або Лочупа.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads