Бусоль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бусо́ль[1][2] (фр.: boussole) — геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных кутоў паміж магнітным мерыдыянам і кірункам на пэўны прадмет. Выкарыстоўваецца ў топагеадэзічных работах для арыентацыі планшэта і вызначэння схілення магнітнай стрэлкі.

Асноўныя часткі: вярчальная магнітная стрэлка, колца з кутавымі дзяленнямі і дыоптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Куты вымяраюцца ў градусах (геадэзічная бусоль) або ў дзяленнях вугламера (артылерыйская бусоль).
Артылерыйская бусоль уваходзіць у лік прылад кіравання артылерыйскім агнём служыць для цэлеўказання, вывучэння мясцовасці і цэляў, назірання ў час стральбы і тапаграфічнай прывязкі агнявых пазіцый і назіральных пунктаў.
У Савецкай Арміі пачатку 1980-х гадоў найбольш распаўсюджанымі былі перыскапічныя бусолі тыпу ПАБ з дакладнасцю вымярэння 3,6' або 1 малое дзяленне вугламера[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads