Бутрымаўка

вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутры́маўка[1] (трансліт.: Butrymaŭka, руск.: Бутримовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Галынец на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўМінск.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 годзе у складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка).

Remove ads

Планіроўка

Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі пастаўлены ўздоўж кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads