Бухарэсцкі ўніверсітэт
універсітэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бухарэсцкі ўніверсітэт (рум.: Universitatea din București) — другі найстарэйшы ўніверсітэт Румыніі, пасля ўніверсітэта Бабеш-Бояі. Прапануе навучальныя праграмы на румынскай і англійскай мовах.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Гісторыя
У 1694 годзе Канстанцін Бранкавяну, уладар Валахіі, заснаваў у Бухарэсце Княжацкую акадэмію з лекцыямі на грэчаскай мове. У 1776 годзе Александру Іпсілянт, валадар Валахіі, рэфармаваў навучальную праграму Княжацкай акадэміі, пачалі выкладаць курсы французскай, італьянскай і лацінскай моў. Пасля 1821 года Княжацкай акадэміі наследавала Калегія Святога Савы. У 1857 годзе Керал Давіла і Нікалае Крэцулеску стварылі Нацыянальную школу медыцыны і фармацыі. У 1859 годзе створаны юрыдычны факультэт.
У 1857 годзе закладзены першы камень фундаменту будынку ўніверсітэта ў Бухарэсце.
Князь Александру Іаан Куза дэкрэтам № 765 ад 4 ліпеня 1864 года заснаваў Бухарэсцкі ўніверсітэт, аб’яднаўшы факультэты права, навук і літаратуры ў адзіную ўстанову. У 1869 годзе трансфармацыяй Нацыянальнай школы медыцыны і фармацыі быў створаны медыцынскі факультэт. У наступныя гады створаны новыя факультэты:
- 1884 — багаслоўскі
- 1906 — геалагічны інстытут
- 1913 — акадэмічны электратэхнічны інстытут
- 1921 — факультэт ветэрынарнай медыцыны
- 1923 — фармацэўтычны факультэт
- 1924 — інстытут судовай медыцыны імя Міны Мінавічы.
У 1956 годзе студэнцкія лідары, пераважна з гэтага ўніверсітэта, спланавалі мірны пратэст супраць камуністычнага рэжыму Румыніі, але ім не дазволілі яго правесці.
У 1950-х — пачатку 1960-х гадоў называўся «Універсітэт К. І. Пархона» ў гонар Канстанціна Іона Пархона.
Большая частка будынка ўсё яшчэ захавалася, аднак падчас бамбавання Бухарэста ў 1944 годзе цэнтральны корпус моцна пашкоджаны і разбураны бомбамі Люфтвафэ, і быў адноўлены толькі ў 1969—1971 гадах. Іншыя часткі таксама былі завершаны да 1980 года.
Тэрыторыя вакол старога будынка ўніверсітэта (Універсітэцкая плошча), якая прымыкае да плошчаў К. А. Разэці, Рамана, Кагэлнічану і Юніён, была месцам шматлікіх хваляванняў, пратэстаў і сутыкненняў з сіламі бяспекі падчас Румынскай рэвалюцыі 1989 года. У перыяд з красавіка да чэрвень 1990 года Бухарэсцкі ўніверсітэт быў цэнтрам антыкамуністычных пратэстаў.
У 1996 годзе Эміль Канстанцінеску, тагачасны рэктар Бухарэсцкага ўніверсітэта, абраны прэзідэнтам Румыніі пасля перамогі над Іонам Іліеску на прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі 1996 года.
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads