Буцэвічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Буцэ́вічы[1] (трансліт.: Bucevičy, руск.: Буцевичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1863 г. маёнтак Буцэвічы належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Юліян Янавіч Лапіцкі (1829—1894), вядомы крытык і публіцыст, які публікаваўся ў варшаўскай прэсе. За ўдзел Юліяна Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) Буцэвічы былі канфіскаваны расійскімі ўладамі. 17 студзеня 1868 г. на аўкцыёне маёнтак Буцэвічы (у Мінскім павеце Мінскай губерні) з 1088 дзесяцінамі зямлі быў набыты Міхаілам Іванавічам Казарынавым (1835—1885).

У 1939—1968 гг. цэнтр Гатовінскага сельсавета.

Remove ads

Вядомыя асобы

У вёсцы пахаваны беларускі паэт і перакладчык Алесь Емяльянаў (1952—2005).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Буцаві́чы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads