Быхаўская сінагога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Быхаўская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў Быхаве, узведзенае ў пачатку XVII ст. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Помнік архітэктуры позняга рэнесансу[1][2].
Remove ads
Архітэктура
Цэнтрычнае мураванае абарончае збудаванне, амаль квадратнае ў плане, завяршаецца пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус спярша праразалі прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Тоўстыя сцены (1,75 м) першага яруса праразаюць высокія паўцыркульныя вокны з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб'ядноўваюцца на ўсю сцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.

Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны з'яўляюцца канструкцыйнай асновай для цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеннямі. Ніжні ярус бімы мае паўсферычнае перакрыцце, апрацаванае стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.
У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане.
Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр'еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка)[3].
Remove ads
Галерэя
Зноскі
- к // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. С. 97.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads