Бэлхатоўская ЦЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэлхатоўская ЦЭС (польск.: PGE Elektrownia Bełchatów S.A.) — буйная польская кандэнсацыйная электрастанцыя з агульнай усталяванай магутнасцю 5 420 МВт. Размешчана ў горадзе Бэлхатаў Бэлхатоўскага павета Лодзьскага ваяводства. У якасці паліва выкарыстоўвае буры вугаль, які здабываецца ў размешчаных побач вугальных разрэзах.
З'яўляецца найбуйнейшай электрастанцыяй Польшчы і найбуйнейшай ЦЭС Еўрасаюза, чацвёртай у свеце ЦЭС па ўсталяванай магутнасці і, станам на 2016 год, з'яўляецца наймагутнейшай станцыяй, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва выключна буры вугаль.[1]
Remove ads
Сучасны стан
Бэлхатоўская цеплавая электрастанцыя вырабляе ў сярэднім 27-28 млрд КВт•гадз у год, што складае 20 % ад усёй гадавой вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы. Станцыя належыць і кіруецца «PGE Elektrownia Bełchatów S.A.», якая з'яўляецца падраздзяленнем «Польскай энергетычнай групы» .
Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага энергаблока магутнасцю 858 МВт в у кастрычніку 2010 года і шэрагу мерапрыемстваў па мадэрнізацыі, праведзеных у 2011 і 2015 гадах, агульная ўсталяваная магутнасць станцыі складае 5 420 МВт[2][3]. Паводле наяўнай інфармацыі, новы энергаблок вытворчасці «Alstom» мае ККД 42 %, што дазваляе зменшыць удзельнае вылучэнне вуглякіслага газу і расходванне паліва.[1][4] «Alstom» таксама праводзіла мадэрнізацыю ўсіх 12 турбін з мэтай больш эфектыўнага выкарыстання пары, у 2009 годзе быў падпісаны кантракт на мадэрнізацыю энергаблока № 6.[1]
Бэлхатоўская ЦЭС выкарыстоўвае дзве трубы вышынёй 300 м, якія з'яўляюцца аднымі з найбольш высокіх свабоднастаячых канструкцый у Польшчы.[5][6]
Вылучэнне вуглякіслага газу
У 2007 годзе Сусветны фонд дзікай прыроды ўключыў электрастанцыю ў еўрапейскі спіс адзінаццаці прадпрыемстваў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе, з прычыны вялікага ўдзельнага вылучэння вуглякіслага газу (1,09 кг/КВт•гадз або ≈30,1 млн тон CO2 у год).[7][8] Для скарачэння колькасці выкідаў CO2 на Бэлхатоўскай ЦЭС збіраюцца прымяніць тэхналогію ўтылізацыі вуглекіслаты на некалькіх энергаблоках у перыяд 2011—2015 гг.[9] Гэтая праграма мадэрнізацыі ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і ацэньваецца ў 180 млн €.[10][11]
Remove ads
Бэлхатоўскае вугальнае радовішча
Адкрытую распрацоўку бурага вуглю ў раёне горада Бэлхатаў ажыццяўляе аднайменная польская кампанія «Бэлхатаў». Заснаваная 17 студзеня 1975, дзяржаўная «Бэлхатаў» была прыватызавана 1 студзеня 1999 года, пасля чаго стала мець арганізацыйна-прававую форму таварыства з абмежаванай адказнасцю (ТАА). Асноўным спажыўцом бурага вуглю з'яўляецца Бэлхатоўская ЦЭС.
Здабыча ажыццяўляецца на трох участках (польск.: "Kamieńsk", "Bełchatów" і "Szczerców"). Радовішча «Bełchatów» з агульнымі запасамі ў 2 млрд тон плануецца выкарыстоўваць да 2038 года.
Remove ads
Фотагалерэя
- Бэлхатоўская ЦЭС
- Бэлхатоўская ЦЭС
- Бэлхатоўская ЦЭС і вугальны разрэз
- Бэлхатоўскі буры вугаль і электрастанцыя на другім плане
Зноскі
- "Alstom signs a €160 million contract with PGE to modernise the Bełchatów power plant in Poland" (Press release). Alstom. 2009-04-08. Архівавана з арыгінала 30 сакавіка 2012. Праверана 2010-06-20.
- Brück, Martin. "Cooling flue gas to maximize power plant efficiency". Power Engineering International. PennWell Corporation. Праверана 2010-06-20.
- European dirty thirty . Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.
- Macalister, Terry (2009-07-23). "Meet Belcha – Europe's biggest carbon polluter (and it's about to get even bigger)". The Guardian. Guardian Media Group. Праверана 2010-06-20.
- "Alstom teams up with PGE Elektrownia Belchatow to reduce CO2 output in Poland" (Press release). Alstom. 2008-12-08. Архівавана з арыгінала 30 сакавіка 2012. Праверана 2010-06-20.
- List of 15 energy projects for European economic recovery . European Commission (9 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2010.
- "EU lines up funding for six carbon capture projects". Power Engineering International. PennWell Corporation. 2009-10-07. Праверана 2010-06-20.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads