Бязуевічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бязу́евічы[2] (трансліт.: Biazujevičy, руск.: Безуевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Remove ads
Назва
Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].
Геаграфія
Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.
Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Гісторыя
У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы[3].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг[1].
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
- Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads