Бярозаўка (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва 52 жыхары, 32 гаспадаркі (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1909 годзе хутар у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Remove ads

Насельніцтва

Славутасці

  • Могілкі нямецкіх салдатаў Першай сусветнай вайны
  • Помнік польскім салдатам
  • На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 628 савецкіх воінаў і партызан, а таксама ваеннапалонных, закатаваных у Ляснянскім лагеры смерці.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads