Бярозаўка (Кармянскі раён)
вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Барсукоўскага сельсавета.
Да 27 снежня 2022 года вёска ўваходзіла ў склад Каменскага сельсавета[2].
Remove ads
Славутасці

У вёсцы калісьці быў ветраны млын[3], які быў пабудаваны ў 1903—1905 гадах братамі Міхаілам Іванавічам і Іванам Іванавічам Паляковымі. Пры правядзенні калектывізацыі млын стаў калгасным, а яго гаспадары былі высланы ў Сібір.
Млын працаваў да пачатку 1970-х гадоў, а потым знаходзіўся ў закінутым стане і паступова разбураўся. Па ініцыятыве заснавальніка «Дудутак» Яўгена Будзінаса ў чэрвені 1992 года млын быў прывезены на тэрыторыю музея, адноўлены брыгадай цесляроў Віктара Карачуна пад кіраўніцтвам архітэктара Сяргея Сергачова і мастака Барыса Цітовіча[4].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Мікалай Андрэевіч Васількоў (нар. 1958) — беларускі ўрач і палітык.
- Галіна Гаўрылаўна Петрачэнка (1924—1993) — вучоны ў галіне педагогікі[5].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads