Бярозаўскае (возера, Сенненскі раён)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярозаўскае — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крывінка, за 10 км на паўночны-ўсход ад Сянно, каля вёскі Студзёнка і аўтамабільнай дарогі Р86.
Плошча паверхні возера 2,6 км². Даўжыня 5,1 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км. Найбольшая глыбіня 15,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб’ём вады 15,1 млн м³. Плошча вадазбору 25,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, на паўднёвым-усходзе высокія, парослыя хмызняком хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей высланае сапрапелем. На возеры 4 астравы агульнай плошчай 3,8 га. Возера эўтрофнае. Упадаюць 9 ручаёў, выцякае рака Бярозка (прыток Крывінкі). Зарастае каля 26 % плошчы возера. Падводная расліннасць пашыраецца на адлегласці да 50 м, надводная да 150 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, судак, плотка, краснапёрка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

